Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаць пакуль не плануецца. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Эдмунд Грышкевіч.

Пры гэтым Эдмунд Грышкевіч адзначыў, што

памер камунальных плацяжоў павялічыцца за кошт такой прадастаўленай паслугі, як цяпло.
"Іншымі словамі, у жыроўцы проста дабавіцца пункт "Ацяпленне", — расказаў прадстаўнік Мінжылкамгаса.

Так, у ацяпляльны перыяд

сярэдні плацеж за двухпакаёвую кватэру плошчай 48 кв.м (з трыма пражываючымі) складзе каля Br162 тыс., трохпакаёвую — Br226 тыс., аднапакаёвую — Br108 тыс.

Эдмунд Грышкевіч падкрэсліў, што цяпер беларусы аплачваюць каля 30% затрат на жыллёва-камунальныя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?