Па факце катастрофы МіГ-29 распачата справа па ч. 2 арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў ці падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі вайсковых лятальных апаратаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх асоб). Аб гэтым паведамілі ў Беларускай ваеннай пракуратуры.

Нагадаем, паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны, 23 верасня каля 17.00 у Брэсцкай вобласці падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу самалёт МіГ-2961-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы).

Экіпаж паветранага судна ў складзе лётчыка 1-га класа, камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўніка Сяргея Каваленкі і лётчыка 2-га класа, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна маёра Аляксандра Жыгайлы, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?