Адзін з лідэраў ГКЧП і жнівеньскага дзяржаўнага перавароту 1991 года, 73-гадовы Генадзь Янаеў памёр у пятніцу раніцай у ЦКБ, праз пяць дзён пасля цяжкага прыступу.

Генадзь Янаеў, які на працягу двух тыдняў займаў пасаду в. а. прэзідэнта СССР, быў дастаўлены ў ЦКБ ў панядзелак раніцай. Блізкія вядомага ў мінулым палітыка выклікалі хуткую дапамогу, калі яму раптам стала дрэнна. Пасля папярэдняга абследавання лекары настаялі на экстраннай шпіталізацыі.

«Хвароба літаральна» з’ядае «лёгкія Генадзя Іванавіча», — сказалі дактары.

Генадзь Янаеў з ліпеня 1990-га па студзень 1991-га з’яўляўся членам Палітбюро і сакратаром Цэнтральнага камітэта КПСС.

З снежня 1990 г. займаў пасаду віцэ-прэзідэнта СССР.

Пасля перавароту 19 жніўня 1991 Янаеў быў прызначаны і. а. прэзідэнта СССР. «Газета. Ru»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?