Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 24 верасня пачаў рэгістрацыю на рэпетыцыйнае тэставанне (без выдачы сертыфікату).

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, рэгістрацыя праходзіць у галоўным корпусе БДУ з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 17.00 і ў суботу з 10.00 да 14.00. Удзел у тэставанні платны, цана складае 16.100 рублёў. Першы этап будзе доўжыцца з 3 кастрычніка па 26 снежня. Удзельнікі рэпетыцыйнага тэставання могуць праверыць узровень ведаў па абраных вучэбных прадметах, а таксама азнаёміцца са структурай тэставых заданняў, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца ў Беларусі вядучымі сталічнымі і абласнымі ВНУ па 14 школьных прадметах. У Мінскай вобласці вызначаны пяць пунктаў рэпетыцыйнага тэставання: Салігорск, Маладзечна, Баранавічы, Мінскі абласны ліцэй і Мінскі інстытут развіцця адукацыі.

Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, апрацоўка бланкаў адказаў і выдача вынікаў ажыццяўляюцца па тэхналогіях цэнтралізаванага тэставання. Плануецца, што другі этап тэставання без выдачы сертыфікату пройдзе ў студзені-лютым наступнага года, трэці — у сакавіку-красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?