Выйшаў чарговы «ваенны» ARCHE.

У адрозненне ад 5-га нумара за 2010 г., калі гутарка ішла збольшага пра вайсковыя аспекты Другой сусветнай вайны, у новым, 7—8-м здвоеным нумары акцэнт робіцца на акупацыйнай палітыцы ў Беларусі.

Пуга ці пернік? Які быў выбар нямецкай акупацыйнай улады ў дачыненні да беларускага насельніцтва? У нумары, які атрымаў назву «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», — працы, прысвечаныя нацысцкай прапагандзе: нямецкіх даследчыкаў Аляксандра Піліча і Тэрэзы Фогт. А таксама працы, прысвечаныя непрыхаванаму тэрору: тэксты беларускай даследчыцы Вольгі Голеты, ізраільскіх гісторыкаў Егуды Баўэра і Шлёма Клеса, і нямецкага — Аляксандра Фрыдмана. У новым таксама разглядаюцца агульныя праблемы акупацыі — нямецкі навуковец Фелікс Акерман даследуе іх на прыкладзе захопленай Горадні. А яшчэ — праца Юры Грыбоўскага аб паліцыйных фармаваннях.

Акрамя гэтага, у новым ARCHE друкуюцца гістарычныя першакрыніцы, сярод якіх акты гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ.

Традыцыйна ў нумары — каляровыя і чорна-белыя фатаграфіі ваенных часоў і ўзоры агітацыйнага мастацтва. Укладка — мапа «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дзе пададзена адміністратыўнае дзяленне Беларусі ў час нямецкага захопу з пазначэннем населеных пунктаў, знішчаных фашыстамі, а таксама канцлагероў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?