- Калі сёння можна набыць электронны білет, дык чаму б не ўвесці электронную візу? –заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга.

Хаця праект – не ініцыятыва Міністэрства спорту, само Міністэрства яго актыўна падтрымлівае. Магчыма, у хуткім часе беларускую візу можна будзе замовіць праз інтэрнэт, адправіўшы ўсе неабходныя дадзеныя ў амбасаду.

Варта дадаць, што пра змяншэнне кошту беларускай візы пакуль гаворка не ідзе. Групавая віза каштуе 10 еўра на чалавека, а вось асабістая – 60 еўра. А ці надасць магчымасць замовіць візу праз Інтэрнэт папулярнасці турызму ў Беларусі, пры такіх коштах?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?