Прадэмакратычных кандыдатаў шмат, але ў кожнага крытычна мала людзей.

Прыціск аўтарытарызму, знявера грамадзянаў, драбненне сілаў — у ініцыятыўныя групы кандыдатах увайшло ўпрытык людзей, каб сабраць патрэбныя 100 000 подпісаў.

Нагадаем, колькі складалі каманды прадэмакратычных кандыдатаў на мінулых выбарах і колькі подпісаў яны сабралі. У выпадку, калі каманда не назбірала дастаткова подпісаў, іх колькасць не падаецца.

1994

Пазняк 2.800 — 237.000
Шушкевіч 1.500 — 130.000
Карпенка 1.100 — …

2001

Домаш 3.700 — 167.000
Ганчарык 4.100 — 125.000
Калякін 2.100 — …
Сініцын 2.000 — …
Казлоўскі 1.600 — …
Чыгір 1.500 — …

Пазняк 1.400 — …
Марыніч 800 — …

2006

Мілінкевіч 5.100 — 198.000
Казулін 3.300 — 158.000
Пазняк 2.400 — …
Вайтовіч 1.300 — …
Фралоў 1.200 — …

2010

Някляеў 2.600
Саннікаў 1.800 Міхалевіч 1.800
Рымашэўскі 1.700

Статкевіч 1.500
Раманчук 1.400
Кастусёў 1.300

Якія вывады са звестак мінулых гадоў?

Задача сабраць 100 тысяч подпісаў за 20 дзён не такая і простая. Найменшымі сіламі ёй даў рады кандыдат Шушкевіч у 1994 годзе. Тады сярэдні зборшчык прынёс яму каля 85 подпісаў. Адгэтуль гэта рэкорд. Але ў краіне тады была дэмакратыя, дый сродкаў на кампанію экс-спікер меў досыць.

У 2001 годзе сярэдні зборшчык у Домаша назбіраў 45 подпісаў, у Ганчарыка — 30.

У 2006 годзе у Мілінкевіча сярэдні зборшчык назбіраў 40 подпісаў, у Казуліна, які меў добра прафінансаваную кампанію, — 50.
Як будзе сёлета? З аднаго боку, у гэтым годзе не будзе такіх рэпрэсій, як у 2006-м. З другога, змякчэнне і незалежніцтва рэжыму ў многіх людзей зняло маральныя матывацыі для актывізму. Акрамя таго, сёлета толькі Саннікаў і Някляеў і, у нашмат меншай ступені, Міхалевіч і Раманчук маюць рэсурсы на кампанію.
Выглядае, што ў такой сітуацыі разлічваць на больш чым 40 подпісаў ад зборшчыка складана.

Выглядае, што толькі праўдзісты Някляева маюць большыя шанцы набраць кандыдацкі мінімум. І тое, калі не запутаюцца ва ўласных нагах.

Саннікаў, Міхалевіч, Рымашэўскі змогуць сабраць 100.000 толькі пры ўмове, што вялікая частка ініцыятыўнай групы будзе рваць для таго жылы.

А вось перад Статкевічам, Кастусёвым і Раманчуком стаіць задача амаль немагчымая.

Праўда, назіральнікі не выключаюць, што гэтым разам і сёй-той з апазіцыйных кандыдатаў будзе «збіраць» подпісы «метадам Гайдукевіча». Палітычны актыў ведае, што гэта значыць. Калі апазіцыя ўзброіцца метадамі сваіх праціўнікаў, у такім выпадку правілы палітычнай дзейнасці ў Беларусі стануць яшчэ цынічнейшымі, чым былі дагэтуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?