«Ніякага ўмяшання не будзе, ці то з боку Расіі, як нас пужаюць, Захаду або Амерыкі», — заявіў ён у гутарцы з журналістамі падчас рэспубліканскага фестывалю-кірмашу«Дажынкі-2010», што праходзіць 25 верасня ў Лідзе (Гродзенская вобласць).

«Яны што, дурні? — працягнуў Лукашэнка. — Не разумеюць, якая абстаноўка ў нас у краіне? Нават калі яны паспрабуюць нас укалоць два-тры разы, ніякага больш умяшання не будзе».

Ён настойваў, што выбары будуць праведзены «адкрыта і транспарэнтна».

Паводле яго слоў, няважна, прызнаюць ці не прызнаюць прэзідэнцкія выбары. «Мне важна, каб сапраўды мяне падтрымаў народ. Самы зацікаўлены чалавек у тым, каб выбары прайшлі сумленна, гэта я. Ніякага знешняга ўмяшання мы не дапусцім, але яго і не будзе, — зноў падкрэсліў ён. — Хтосьці будзе крычаць, пужаць: зарэжам, патопім… Але я ўжо 16 гадоў, як бачыце, жыву. Каму наканавана быць застрэленым, не патоне».

Лукашэнка лічыць, што і Крэмль не зробіць «ніякага ўплыву на гэтыя выбары». «А калі і зробіць, то толькі станоўчы. Увесь гэты бруд (маецца на ўвазе інфармацыйная кампанія Расіі, у тым ліку фільмы „Хросны бацька“. — БелаПАН.) адыграла на карысць не ім, а нам. Дай бог, каб яны гэтак жа бязглузда вялі далей гэтую брудную кампанію. Гэта нам на руку», — сказаў прэзідэнт.

Каментуючы прарасійскія заявы некаторых апазіцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, Лукашэнка заявіў: «Тыя, хто ўчора іграў на заходняй скрыпцы, сёння іграюць на балалайцы ў Маскве. Яны едуць туды не толькі на агледзіны, але і атрымаць добрыя грошы. І мы ведаем, хто ім плаціць. Вы думаеце, яны хочуць выйграць выбары? Для іх гэта бізнес».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?