У заключным матчы папяпрэдняга раўнду чэмпіянату свету па баскетболе ў Чэхіі зборная Беларусі перамагла Канаду з лікам 61:49 (20:16, 11:6, 15:11, 15:16).

Выніковае становішча: Аўстралія — 6 балаў, Беларусь — 5, Канада — 4, Кітай — 3.

У другім этапе беларускі згуляюць з трыма найлепшымі камандамі групы «В» — ЗША, Францыяй і Грэцыяй.

Становішча ў аб’яднанай групе «Е» наступнае: Аўстралія — -4, ЗША — 4, Францыя — 3, Беларусь — 3, Канада — 2, Грэцыя — 2.

Першы матч Беларусь правядзе супраць Францыі 27 верасня, 28-га — з ЗША, 29-га — з Грэцыяй.

У наступны этап выходзяць чатыры каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?