У нядзелю, 26 верасня, прайшлі матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Цэнтральны матч тура прайшоў у Барысаве, дзе сустракаліся каманды, што займалі 1-е і 2-е месцы — БАТЭ і ФК «Мінск». БАТЭ выйграла 2:1 (Д. Бага, Валадзько 55, 76 — Сачыўка, 66).

У Мінску сустракаліся «Дынама» і «Віцебск» — 0:2. Фанацкі сектар «Дынама», як і абяцаў, дэманстратыўна пакінуў стадыён перад пачаткам матча.

Іншыя вынікі: «Днепр» — «Нёман» — 1:0, «Дынама» Брэст — «Партызан» — 4:0, «Тарпеда» — «Нафтан» — 0:2, «Белшына» — «Шахцёр» — 1:3.

Становішча камандаў: БАТЭ — 58, Мінск, Шахцёр — 51, Дынама Мінск — 46, Белшына — 37, Нафтан — 36, Днепр, Дынама Брэст — 35, Віцебск — 25, Тарпеда — 20, Нёман — 18, Партызан — 15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?