Ігар Чапіга.
А6-й раніцы 8 верасня хтосьці пачаў настойліва званіць у дзверы. Але я працягваў спацьпа-мяртвецку , узнікла толькі думка, што гэта муж маёй сястры, які працуе па начахшэф-кухарам . Адмыкнула дзверы сястра і кажа: «Ігар, гэта да цябе».
Калі я выйшаў у калідор, яшчэ ў сонным стане, убачыў чатырох супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, у іх у руках было пастанова аб тым, што я падазраваны ў падпале дзвярэй турмы на Акрэсціна (арт. 339 ч.2 КК).
Мае бацькі былі ў шоку ад пачутага, але я пастараўся супакоіць іх, бо ў тую ноч быў дома і яны пра гэта ведалі. Пасля пачаўся ператрус. Папрасілі прад’явіць ўсе супрацьзаконныя рэчы і ўсё, што можа быць звязана з падпалам, здагадваючыся, што падпал — справа анархістаў, я дастаў два часопісы, якія, на маю думку, маглі б выклікаць падазрэнні, і аддаў іх супрацоўнікам: часопіс «Автоном» (дастаўся пасля доўгай дыскусіі з анархістам у 2006 годзе) і «Атеней» (часопіс па антрапалогіі).
Пасля пачалі шарсціць мой пакой, канфіскавалі кнігі:«Выпадковы прэзідэнт», «Задыяк і свастыка», «Штрафнікі дывізіі Дэрлівангера», «Зборнік некамерцыйных арганізацый», «Дэкларацыю правоў чалавека». Чымсьці нават спадабалася кніга «Байцоўскі клуб», але яе вырашылі пакінуць. Забралі 23 дыска і 12 дыскет, сярод іх і дыск «Рамштайн», флэшку, сістэмны блок, больш за 15 значкоў на беларускую тэматыку, усе мабільныя тэлефоны, што знаходзіліся ў сям’і (7 штук), каля 30 налепак «Правага альянсу» і каля 30 улётак з тэкстам «Міліцыя прадалася цыганскай наркамафіі» (прысвечана факту свабоднага продажу на вул. Батанічнай наркотыкаў і поўнай бяздзейнасці ўладаў). Таксама ў крамольны спіс патрапілі майка з надпісам «Беларусь перад ўсім» і брашура «Рэпрэсіі 32–33 года».
Апячатаўшы ўсё канфіскаванае, мяне папрасілі сабрацца, а маму зрабіць бутэрбродаў, бо, магчыма, на допытах правяду цэлы дзень.
У Маскоўскім РУУС у мяне ўзялі адбіткі пальцаў, знялі на відэакамеру, узялі слізістую на аналіз ДНК і адвялі да следчага. Той, не пачынаючы допыт, мне і кажа: «Паедзеш на трое сутак».
Я ў шоку, кажу, што за трызненне, мяне там і блізка не было, нават не ведаю, дзе знаходзіцца ІЧУ.
Ён мне адказвае: «Слухай, я не ў курсе, што ды як! Мне сказалі табе пару пытанняў задаць і аформіць у ІЧУ». Пасля гэтага пачаўся мінімальны допыт: дзе, маўляў, я быў увечары 5 верасня.
Я патлумачыў, што з сябрам, даў дадзеныя сябра (як пазней даведаўся, сябра нават не выклікалі).
Пасля пасадзілі ў адзіночную камеру ў РУУС, дзе пратрымалі каля 2 гадзін.
Выводзячы з камеры лейтэнант міліцыі Шулінскі Павел Анатольевіч хацеў забраць бутэрброды і зашпіліў кайданкі, мяне такія дзеянні абурылі да глыбіні душы — закранула штосьці асабістае, бо кайданкі ў жыцці ніколі не надзявалі, а тут у першы раз і ні за што!Прыехаўшы на Акрэсціна, мяне адвялі ў
На раніцу Павал мне сказаў, што, хутчэй за ўсё, мяне ў пятніцу (10 чысла) выпусцяць, бо пракурор у суботу не працуе. За двое сутак я з’еў толькі два бутэрброды і выпіў шклянку гарбаты, што раздаюць уранку.
10 верасня быў мой дзень народзінаў. З іроніяй я падумаў: маўляў, выкідвае ж жыццё такія сюрпрызы!І зразумеў, што ў маёй сітуацыі можа быць абсалютна любы. Любы! За Паўлам прыйшлі каля
Пасля здачы аналізу мяне перавялі ў двушку, толькі на паверсе, дзе не было коўдраў. Там я правёў 4 ночы. У камеры спаў алкаш Андрэй. Па ягоным стане зразумеў, што ён яшчэ п’яны. Я лёг на ложак і спрабаваў задрамаць з думкамі, што зранку мяне адпусцяць. Уначы каля
11 верасня мяне выклікалі. З прыўзнятым настроем зайшоў у кабінет, дзе сядзелі следчы і пракурор: выпісвалі мае рэчы, маўляў, рэмень атрымаў, пашпарт атрымаў, грошыкі вярнулі і г.д. Нават крыху пагаварылі пра палітыку.
Яны: краіны як Беларусь раней у гісторыі ніколі не было.Я: калі ёсць дзяржава, значыць, павінна быць і культура і мова, а тыя каштоўнасці, на якіх выхоўваецца сучасная моладзь (лінія Сталіна і г.д.) — трызненне, якое ніколі не пракоціць, гэта супярэчыць гістарычным фактам і г.д.
Яны: нацызм — не выйсце. Я: аб нацызме ніхто і не кажа: прынцып нацыяналізму «любі сваё, паважай чужое».
Пасля чаго яны абодва замоўклі.
Мяне перавялі ў іншы кабінет дзе сядзеў ужо іншы следчы. Ён мне дае паперу, што адбірае ў мяне мае рэчы, якія толькі вярнулі, бо я падазраваны ў нападзе на Дом прафсаюзаў
Адрэагаваў я на гэтае трызненне бурна і запатрабаваў адваката. У мяне спыталі, ці буду я падпісваць чарговую пастанову аб затрыманні. Я адмовіўся.
Па паводзінах супрацоўніка міліцыі я зразумеў, што абсурднасць сітуацыі для яго ясная, але зрабіць ён нічога не можа.
Мяне адвялі ў камеру. Я адчуваў, што нервы на мяжы. Паклікаў начальніка змены аховы. Той, прыйшоўшы, распавёў, што мае бацькі прыходзілі і сябры прыходзяць, сказаў, каб я не хваляваўся.
Бліжэй да абеду прыйшла перадача ад бацькі. Упершыню за тры дня з’явіўся апетыт. Я падзяліўся з Андрэем. Трохі разгаварыліся. Ён сказаў, што такім спосабам мяне «прэсуюць», што за сваё жыццё ён сустракаў толькі два выпадкі, калі пакідалі на
12 верасня ноч была жудасная. Хоць на мне было дзве кофты, куртка і адна кофта, абвязаная вакол паясніцы, ад холаду спаць было немагчыма. Каб хоць чымсьці заняцца, бліжэй да4-й гадзіны ночы я вырашыў памыць бялізну.
Раніцай Андрэй мне трохі распавёў пра сябе. Жыў у Маскве, пэўны перыяд часу займаўся бізнэсам, з яго слоў зарабляў па 100–250 дал. у дзень на 2001 год. Гандляваў бытавой і аргтэхнікай. Закахаўся, адносіны не склаліся і
13 верасня Андрэя забралі. Бліжэй да поўдня мяне выклікалі на допыт. Я, вядома, не памятаю, чым займаўся 30 красавіка, калі падпалілі ДК прафсаюзаў. Гэта ж было чатыры месяцы таму. Вярнуўшыся ў камеру з допыту, я ўбачыў, што ў мяне новы сусед, якога пра сябе я ахрысціць «дзедам»: Кісель Аляксандр.
Раней ён працаваў дырэктарам крамы «ДарАРС» па вул. Варанянскага. З яго слоў, генеральны дырэктар вывез з крамы тавару на 432 млн руб., а па справе яму шыюць 64 млн, ён
У ахоўніка я папрасіў прынесці коўдру для Аляксандра. Ахоўнік сказаў, што пакуль заняты — падыдзе пазней. Праз хвілін 30–45 Аляксандра павялі, бо коўдру па паверхах не цягаюць. Якраз прыйшла перадача ад паплечнікаў па «Правым альянсе», і я пачаставаў «дзеда» напрыканцы бутэлькай мінералкі, яблыкамі і печывам. На развітанне ён сказаў, што будзе маліцца за мяне.
14 верасня, а 7.30 раніцы мяне вядуць у кабінет. Рукі за спінай. У кабінеце сядзяць двое, аднаго з якіх я ўжо сустракаў
Я па прыколе пытаюся, што, яшчэ трое сутак, а мне ў адказ: «А як ты думаеш, чаму нас двое?»
На гэты раз я ішоў падазраваным па падпале «Беларусбанка» — арт.218 ч.2 КК.
Пасля азнаямлення з пастановай мяне адвялі назад у камеру, сказаўшы, што заўтра допыт.
У камеры я ўмыўся, пасля чаго паклікаў ахоўніка і папрасіў перавесці мяне ў камеру, дзе ёсць коўдры, бо па начах ад холаду не сплю. Як не дзіва, ахоўнік выканаў маю просьбу.
Перавялі мяне ў
У ноч з 14 на 15 верасня ў камеры ў двух наркаманаў была ломка, абодва не спалі — палілі і хадзілі па камеры і хоць было значна цяплей, нават горача, мяне напружвала такая атмасфера.
15 верасня аднаго наркамана вывелі, а ў камеру прывялі Ягорава Ягора Ягоравіча (імя сапраўднае), арт. 206 ч. 2 КК (рабаванне): у неадэкватна п’яным стане спрабаваў вынесці ў адкрытую з крамы дзве бутэлькі гарэлкі. Сядзеў з намі і мужык
У той дзень у камеры было дзве перадачы і ўсе былі сытыя, размаўлялі і нават жартавалі.
Допыт насіў фармальны характар.
На пытанне следчага, ці «састаю» я ў «Белай Волі», я адказаў, што афіцыйна нідзе не знаходжуся, падтрымліваю адносіны з «Правым альянсам», а з БВ не маю зносіны з 2007 года. Следчы, пажартаваў, сказаў: «Напэўна, у камітэтчыкаў старыя звесткі».
Вярнуўшыся ў камеру, я добра перакусіў і паспрабаваў заснуць.
У ноч на 16 верасня прывезлі хлопца
Бліжэй да поўдня мяне вывелі ў калідор. Ужо ў калідоры на пытанне «куды», ахоўнік адказаў, што ў душ. Я яму: «Вы што, не маглі сказаць, я ўзяў бы ручнік і мыла». Ён толькі скрывіў твар.
Дзесьці пад гадзіну
Апошні распавёў, што ён з таварышам вырашыў «прыкальнуцца» над сябрам: нібыта спёрлі 600 тыс. руб. Затрымалі іх ДАІшнікі, па розных машынах развезлі і крымінальную справу завялі па факце. Я схільны яму верыць, бо як хлопец вучыцца ва ўніверы, матэрыяльных і іншых праблем няма, школу скончыў на выдатна. Наркаман мне сказаў, што сядзеў у камеры з Тадэвушам, таксама па гэтых падпалах, што такіх як я каля 15 чалавек і што Тадэвушава адвакатка сказала следчым: «Альбо абвінавачанне — альбо адпускайце»
У мяне з’явілася надзея, што гэта апошняя ноч у гэтых умовах, і яшчэ я ведаў: калі проста на выхад — значыць, трое сутак яшчэ, калі з рэчамі — значыць, свабода.
Але больш за ўсё мне было непрыемна ўсведамляць, што можа быць ліпавая справа. Я такіх гісторый за гэтыя 9 дзён шмат чуў, як вінавацілі людзей, якія сядзелі за чужыя грахі, распавядалі, што ў следчага план, а план гэта зарплата…
Максім папрасіў перадаць сваёй дзяўчыне, каб яна не хвалявалася, я запомніў яе нумар тэлефона.
Бліжэй да трэцяй гадзіны раніцы прывялі зэка. Я не ўнікаў, што за што, ён увесь у сініх татуіроўках: павукі, павучынне, вазелін ў кулаку. Але што мяне здзівіла: ён быў як дома — пакурыў, распрануўся да трусоў і лёг спакойна спаць, нібы ў пасцельку да жонкі. І ў той момант я зразумеў, што
турма — гэта не папраўчая ўстанова, а толькі месца, дзе чалавечая воля гартуецца або ломіцца.
17 верасня каля
Я сеў у нейкі тралейбус. Ён павёз мяне не ў той бок, прыйшлося рабіць перасядку.За той час, як я знаходзіўся на Акрэсціна, ён звязваўся са сваімі старыміБацька да слёз быў мяне рады бачыць, пачаў абдымаць і плакаць.