Еўракамісія прапануе ўсім еўрапейскім вытворцам тытунёвай прадукцыі праілюстраваць цыгарэтныя пачкі фотаздымкамі ўнутраных органаў, пашкоджаных нікацінам.
Чатыры краіны Еўропы ўжо друкуюць шок-фотаздымкі на сігарэтах — Бельгія, Румынія, Вялікабрытанія і Латвія.
Джон Далі, еўракамісар па пытаннях аховы здароўя зазначыў, што нягледзячы на вельмі высокія кошты і патэнцыйную небяспеку, 30% еўрапейцаў працягваюць паліць. З-за гэтага дзяржрасходы на сістэму аховы здароўя растуць.
Шок-фота, як метад уздзеяння, куды больш эфектыўны за надпісы, што з’яўляюцца на пачках: як даказалі псіхолагі, ігнараваць гэтыя здымкі чалавеку нашмат складаней.
ЮУ, паводле correspondent.net
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ