У Беларусі з пачатку года за кіраванне транспартам у п’яным выглядзе затрыманы 40.231 кіроўца.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, толькі з 17 па 26 верасня падчас правядзення акцыі «П’янаму не месца за рулём!» такіх было дзве тысячы. За гэты перыяд нецвярозымі вадзіцелямі было ўчынена сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі. А за восем месяцаў па віне кіроўцаў, якія знаходзіліся у нецвярозым стане, учынена 501 ДТЗ (110 чалавек загінулі і 604 атрымалі раненні).

Паводле УДАІ МУС, 24–26 верасня ў краіне зарэгістравана 83 ДТЗ, у якіх 16 чалавек загінулі і 89 (у тым ліку шасцёра дзяцей) атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?