Штрафам, дэпартацыяй і забаронай уязджаць у Беларусь на працягу трох гадоў завяршылася для чатырох літоўцаў нелегальнае перасячэнне беларускай мяжы ў пошуках спіртнога.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, жыхары Шальчынінкайскага раёна былі затрыманы лідскімі пагранічнікамі ў беларускай памежнай зоне, каля вёскі Масюны, вечарам 24 верасня.

Высветлілася, што мужчыны нарыхтоўвалі дровы на літоўскай тэрыторыі. Праца суправаджалася выпіўкай. Калі спіртное скончылася, за дабаўкай лесарубы вырашылі з’ездзіць на калёсах у Беларусь. Перасякаючы «зялёную» мяжу, яны пакінулі сляды на ўсіх кантрольна-следавых палосах і, не даехаўшы да магазіна, былі затрыманы пагранічным нарадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?