Графіка з dyk-by.livejournal.com.

Графіка з dyk-by.livejournal.com.

Часта ў каментарах да артыкулаў на сайце можна сустрэць у дачыненні да расейскае мовы выразы кшталту «акупантаўка», «маскальская мова» і г. д.

Часта ў каментарах да артыкулаў на сайце можна сустрэць у дачыненні да расейскае мовы выразы кшталту «акупантаўка», «маскальская мова» і г. д. Нагадаем нашым актыўным каментатарам, у якой сітуацыі мы жывем. А жывем мы не ў Эстоніі, а ў Беларусі, дзе расейская мова ўжо даўно не чужая. І не важна, як гэта склалася. Ёсць факт, сучаснасць, і нам трэба з гэтай сучаснасці сыходзіць. Таму менавіта такая радыкальная пазіцыя ніяк не можа весці да кансалідацыі грамадства.

Давайце паглядзім на моўнае становішча ў той жа Латвіі, дзе, як мы ведаем, існуе раздзяленне на грамадзянаў і неграмадзянаў (скарочана «негр», як самаіранізуюць неграмадзяне), а латышская мова — адзіная дзяржаўная. Дык вось, як выглядаюць у Латвіі аўтобусныя прыпынкі. Палова абвесткі ідзе на латышскай, потым дубляванне на расейскай.
Латышскі ўрад ніяк не рэгламентуе тэксты абвестак, і па вялікім рахунку ўсё б магло ісці спрэс па-латышску. Але грамадскасць сама за доўгія гады сумеснага пражывання прыйшла да такога супольнага назоўніка. Ніхто не кажа, што ў Латвіі ўсё ідэальна, але мы маем факт, ад якога можна адштурхоўвацца.

У Беларусі пакуль такое сустрэць амаль немажліва, нягледзячы на роўнасць моў, прапісаную ў Канстытуцыі. Мы сутыкаемся з непавагай адно да аднаго з абодвух бакоў. Сюды ж адносіцца падзяленне беларусаў на свядомых і несвядомых, як нібыта хтосьці напэўна ведае, як менавіта трэба любіць Радзіму. Маё меркаванне тут простае:

калі мы хочам жыць у новай дзяржаве, трэба вучыцца любіць і паважаць усіх грамадзянаў, безадрозна ад мовы, нацыянальнасці, паходжання, веравызнання, прыналежнасці да секс-меншасцяў.

Калі мы будзем мець салідарызаванае грамадства, салідарызаванае на агульначалавечых каштоўнасцях свабоды выбару, тады можна будзе далей рухацца.

Пакуль жа ў нас назіраецца сацыяльная раздробленасць, ні аб якіх зменах нават і думаць не магчыма. Бо паўстаць і абараніць свае правы будзе проста няма з кім.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?