Кампанія Google будзе спонсарам стварэння новага віду грамадскага транспарту – веламонарэйкі.

Першая з іх павінна з’явіцца ў ЗША цягам некалькіх гадоў. У якім горадзе пабудуюць монарэйкавую дарогу – пакуль камерцыйная таямніца. Кампанія Google выдаткавала адзін мільён даляраў на распрацоўку праекта.

Веламонарэйкі – гэта падвясная дарога з аднамеснымі кабінкамі з педалямі. Рухаецца кабінка па тым жа прынцыпе, што і ровар. Хуткасць таксама цалкам залежыць ад кіроўцы. У свеце такі від грамадскага транспарту ўжо існуе – як забаўка ў адным з паркаў Новай Зеландыі, кошт паездкі – 35 даляраў. Але прадстаўнікі Google разлічваюць зрабіць з веламонарэйкі новы від грамадскага транспарту. Асноўным плюсам праекту лічыцца ягоная экалагічнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?