У гэтым навучальным годзе беларускія дзеці не будуць вывучаць факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа».

З-за адсутнасці належнага вучэбна-метадычнага комплексу каардынацыйная рада Нацыянальнага інстытута адукацыі не дала дазволу на ўвядзенне факультатыва ў навучальную праграму, хоць сама праграма «Асноваў праваслаўя» ніякіх нараканняў не выклікала.

Па словах дырэктара мінскай школы № 123 Зоі Анцыповіч, адной з распрацоўшчыкаў праграмы факультатыва, на стварэнне вучэбна-метадычнага комплексу сыдзе не менш за год.

«Курс не атрымаў грыф Нацыянальнага інстытута адукацыі. А без гэтага ў школах выкладацца ён не можа», — паведаміла TUT.BY Зоя Анціповіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?