У Паўла Красоўскага хутка мусіць зьявіцца дзіця.

Гаворыць Паўлава нявеста Дар’я Пісарэнка:

«Даведалася пра арышт, калі вярталася зь Менску з вучобы дадому. Спачатку падумала: нічога сур’ёзнага. Паўлюка ж ужо ня раз затрымлівалі. Я ўжо звыклася да такога. Пасьля, калі даведалася, што яго пачалі абвінавачваць у такіх нечалавечых злачынствах, стала страшнавата, але трымалася. Адразу пачалі зьбіраць грошы на перадачу Паўлу, на дарогу да Віцебску. Перажывала. Балазе, усё мінулася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0