У Паўночнай Карэі сёньня праходзіць другі дзень наймаштабнейшай канфэрэнцыі кіроўнай партыі за апошнія дзесяцігодзьдзі. Сярод сёньняшніх кадравых рашэньняў, прынятых на форуме – абраньне малодшага сына лідэра КНДР Кім Чэн Іра ў склад Цэнтральнага камітэту Працоўнай партыі КНДР.

Паведамляецца, што Кім Чэн Ун стаў таксама намесьнікам старшыні цэнтральнага вайсковага камітэту партыі, атрымаўшы напярэдадні званьне генэрала арміі.

Назіральнікі мяркуюць, што лідэр КНДР пачаў рыхтаваць Кім Чэн Уна ў свае пераемнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?