Плануецца, што да таго часу ўсе аэрапорты краін, якія ўваходзяць у ЕС, будуць аснашчаны спецыяльнымі сканерамі, здольнымі ўстанаўліваць, ці праносяць пасажыры на целе забароненыя прадметы, а таксама адрозніваць, напрыклад, звычайныя напіткі ад небяспечнай вадкасці. На сённяшні дзень такія «распазнавальныя» сканеры працуюць ужо ў аэрапортах Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Італіі. 27 верасня іх пачалі тэсціраваць у нямецкім Гамбургу.

Цяпер пасажырам забаронена браць з сабой на борт любыя вадкасці ў ёмістасцях аб’ёмам больш за 100 мл. Адзначаецца, што перад пасадкай яны павінны быць упакаваны ў апячатаныя празрыстыя пакеты, раскрываць якія ў час палёту забаронена.

Гэта забарона на правоз вадкасцей была ўведзена ў Еўрасаюзе ў канцы 2006 года пасля таго, як брытанская паліцыя затрымала групу тэрарыстаў, якія збіраліся падарваць пасажырскія лайнеры з дапамогай так званых вадкіх бомбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?