Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 32-гадовага жыхара пасёлка Бальшавік Мінскага раёна.

Як паведамілі ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна, мужчына, які рамантаваў свой аўтамабіль каля дома на вуліцы Казінца, быў прыціснуты машынай у выніку зрушэння дамкрата. Гэта адбылося а 9-й гадзіне 29 верасня. Пацярпелага са шматлікімі спалучанымі траўмамі даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе праз дзве гадзіны ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?