Нямецкі кабінет зацвердзіў у аўторак новую стратэгію развіцця энергетыкі ў краіне. Галоўны яе пункт — падаўжэнне тэрміну працы атамных станцый краіны узамен за выплату іх уласнікамі шматмільярдавых збораў на развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Энергетычная стратэгія ўрада таксама ўключае ў сябе задачу абнаўлення адзінай энергасістэмы і павышэння энергаэфектыўнасці да 2050 года. «Нашы мэты амбітныя», — сказала канцлерка Ангела Меркель.

Праз чатыры дзесяцігоддзі ўрад плануе знізіць выкіды парніковых газаў да 80% і дамагчыся, каб каля 60% электраэнергіі краіны паступала з аднаўляльных крыніц, у параўнанні з прыкладна 16% сёння. Каб зрабіць гэтую мэту больш рэалістычнай, тэрмін дзейнасці 17 ядзерных рэактараў у краіне будзе падоўжаны, што дазволіць ім выступаць у якасці «пераходнай тэхналогіі», падкрэсліваюць спн. Меркель і яе міністры.

Атамныя станцыі, пабудаваныя да 1980 года, змогуць адпрацаваць на восем гадоў даўжэй, чым планавалася, а новыя станцыі — на 14 гадоў даўжэй. Такім чынам, апошні апошні ядзерны рэактар Германіі закрыецца не раней за 2030-я гады.

Узамен чатыры прадпрыемствы, што абслугоўваюць ядзерныя рэактары — E.ON AG, RWE AG, EnBW Energie Baden-Wuerttemberg AG і Vattenfall Europe AG — будуць абавязаны ўкладваць сродкі ў павышэнне сістэмы бяспекі на сваіх прадпрыемствах.

Таксама яны павінны будуць вярнуць больш за палову даходаў ўраду.

Першыя плацяжы будуць прыходзіць у выглядзе падаткаў на ўранавыя стрыжні ў памеры еўра 2,3 млрд ($3,38 млрд) у год да 2016 года. Акрамя таго, прадпрыемствы будуць спрыяць фонду для распрацоўкі аднаўляльных энергетычных тэхналогій: еўра 1.4 млрд да 2016 года, пакуль ядзерна-паліўны падатак у сіле, і яшчэ еўра 16 млрд пасля.

Федэрацыя нямецкіх прамыслоўцаў вітала планы ўрада, але засцерагае, што атамны падатак абмяжуе інвестыцыйныя магчымасці энергетычных кампаній.

Між тым на мадэрнізацыю адзінай энергасістэмы неабходныя вялізныя інвестыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?