Былы прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня абвесьціць пра стварэньне сваёй палітычнай партыі — «Агульнапакістанскай мусульманскай лігі».

Мушараф заявіў пра свой намер вярнуцца ў Пакістан зь Лёндану, дзе ён жыве ў добраахвотным выгнаньні. Паводле экс-прэзыдэнта, ён возьме ўдзел у агульных выбарах 2013 году ў якасьці грамадзянскага палітыка.

Раней Мушараф папярэдзіў аб пагрозе новага вайсковага перавароту ў Пакістане, заявіўшы, што трэба павысіць ролю арміі ў палітыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?