ЗША заявілі, што чатыры асноўныя міжнародныя нафтавыя кампаніі пагадзіліся згарнуць усе бізнэс-сувязі з Іранам, каб пазьбегчы амэрыканскіх санкцыяў. Гаворка ідзе пра францускую «Total», нарвэскую «Statоil», італьянскую ENI і галяндзкую «Royal Dutch Shell».

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джэймз Стэйнбэрг заявіў, што вядзецца расьсьледаваньне і адносна іншых міжнародных энэргетычных кампаніяў.

Раней у чацьвер Вашынгтон увёў фінансавыя санкцыі ў адносінах да іранскай кампаніі «Naftiran Intertrade», якая зьяўляецца швайцарскай філіяй нацыянальнай нафтавай кампаніі Ірану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?