Яго Экселенцыі Пану Ху Цзіньтаа Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі

Ваша Экселенцыя,

Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас і ўвесь дружалюбны кітайскі народ з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У Беларусі шчыра захапляюцца поспехамі Вялікага Кітая ў забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага прагрэсу, накіраванага на пабудову квітнеючай краіны, дзе пануюць грамадская згода і палітычная стабільнасць.

Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам кітайская дзяржава адной з першых пераадолела наступствы глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу, што яскрава пацвярджае паспяховае правядзенне ў Шанхаі Сусветнай выставы «ЭКСПА-2010», на якой беларуская і кітайская экспазіцыі з гонарам прадстаўляюць нашы краіны.

Карыстаюся святочнай нагодай, каб пацвердзіць імкненне Рэспублікі Беларусь да далейшага развіцця ўсебаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з Кітайскай Народнай Рэспублікай, якое набыло сапраўды стратэгічны характар.

Спадзяюся, што падчас нашай сустрэчы ў Пекіне мы падрабязна абмяркуем перспектывы далейшай рэалізацыі сумесных праектаў у крэдытна-інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, ваенна-тэхнічнай і іншых сферах.

Ад шчырага сэрца зычу Вам, Ваша Экселенцыя, і народу Кітая новых поспехаў у ажыццяўленні абранага курсу і запэўніваю ў маёй самай высокай павазе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?