Сёння ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць патрэбу 11 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Беларусі.

Аб гэтым паведаміў сайт МУС у матэрыяле аб атрыманні 30 верасня 107 сем’ямі міліцыянераў ключоў ад новых кватэр у доме, здадзеным у Фрунзенскім раёне Мінска. Удзел у мерапрыемстве ўзяў намеснік міністра ўнутраных спраў Анатоль Курылец.

Па колькасці чаргавікоў лідзіруе сталіца — дзве тысячы чалавек. Але хаця ў Мінску чарга большая, яна рухаецца хутка, сцвярджаюць у МУС, — з пачатку года заселены чатыры дамы, яшчэ чатыры будуць здадзены ў эксплуатацыю да навагодніх святаў.

Усяго па краіне цяпер будуецца 25 «міліцэйскіх» дамоў. Хутка будуецца новае жыллё для супрацоўнікаў у Брэсцкім і Віцебскім абласных упраўленнях унутраных спраў. Як заявіў Анатоль Курылец, у раённых цэнтрах пытанне з жыллём для міліцыянераў вырашаецца прасцей, чым у сярэдніх і буйных гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?