70-гадовы кампазітар Іва Залускі прыме ўдзел у канцэртах «Музыка дынастыі Агінскіх» у Гродне і Мінску. Піяніст спецыяльна прыляціць з Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды 245-годдзя свайго вядомага прашчура.

8 кастрычніка Іва Залускі разам з музыкантамі з Літвы і Беларусі выступіць у Гродне. На наступны дзень запланаваны канцэрт у Мінску.

Музычныя вечары адбудуцца ў рамках вялікай адукацыйна-канцэртнай праграмы «Шлях паланезаў Міхаіла Клеафаса Агінскага-2010». З 3 па 10 кастрычніка ў літоўскіх гарадах Рэтавас, Кайшадорыс і Вільні, а таксама беларускіх Гродне, Мінску, Маладзечне і вёсцы Залессе пройдуць міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы з захавальнікамі спадчыны Агінскага.

Пад час іх плануецца абмеркаваць ўшанаванне наступнага 250-га юбілею славутага палітычнага дзеяча і кампазітара Вялікага княства Літоўскага. Праграмай сёлетніх урачыстасцяў апякуецца музей гісторыі культуры роду Агінскіх у Рэтавасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?