1 кастрычніка ўключана ацяпленне ў дзіцячых дашкольных установах, школах, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых мястэчках, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах, а таксама установах сацыяльнага забеспячэння, паведамляе аддзел энергетыкі Мінгарвыканкама.

Рашэнне аб уключэнні ацяплення гарвыканкам прыняў 30 верасня. У сталічнай адміністрацыі паведамляюць, што калі тэмпература паветра на вуліцы будзе вышэй за 10 градусаў, ацяпленне ў дадзеных установах будзе ажыццяўляцца «ў рэжыме працеплівання». Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра ацяпленне будзе адключацца.

Нагадаем, ацяпленне ў жылых дамах у Беларусі ўключаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў па Цэльсіі. Сёння днём, паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у сталіцы чакаецца ад 9 да 11 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?