ХК «Дынама» Мінск прайграў у Астане «Барысу» з лікам 2:4 (0:1, 4:1, 0:0).

Прычым мінчане першымі закінулі шайбу, вызначыўся Неміроўскі, але потым для нас зноў правальным, як у матчы з «Югрой» (4:7), аказаўся другі перыяд. «Дынама» прапусцілі чатыры шайбы запар, закінуўшы ў адказ толькі адну (Плат).

«Дынама» ў 10 гульнях атрымала шэсць перамогаў (адна ў овертайме), чатыры паразы (ад «Тарпеда» і «Нафтахіміка» дома, ад «Югры» і вось «Барыса») — 17 балаў.

3 кастрычніка «Дынама» згуляе ў Омску з «Авангардам».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?