Аднаму Сабаку і сёлета не далі Нобэля. Граждан, даведаўшыся пра гэта, сказаў: «А ўсё-ткі не дарэмна я пісаў у органы на гэтага аплода капіталу...»

* * *

Адзін Сабака, даведаўшыся, што Шніп выдаў новую кнігу, пайшоў у кнігарню. А Граждан заплакаў: «А быў жа такі харошы пацан! Прадаўся, як дзевачка...»

* * *

Адзін Сабака ўступіў у СБП, другі Сабака – у СПБ. А Граждан, ідучы на працу, уступіў у фэкаліі невядомай вытворчасьці.

* * *

Адзін Сабака ахвяраваў грошы на выданьне «НН». Граждан прыйшоў да Сабакі і сказаў: «Я столька лет страдаю ад савецкай уласьці, а мне толькі мэдалі даюць...»

* * *

Адзін Сабака ў Фядуты ўзяў аўтограф. А Граждан украў шапку.

* * *

Адзін Сабака прыйшоў на могілкі і паклаў кветкі на магілу Быкава. Граждан прыйшоў п’яны і сказаў: «Судар, вы маё места занялі...»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?