У Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—жнівень 2010 года склала 5 млрд. 13,6 млн. долараў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За аналагічны леташні перыяд гэты паказчык складаў 4 млрд. 651,2 млн. долараў, а ў студзені—ліпені 2010 года — 4 млрд. 201,1 млн.

У студзені—жніўні гэтага года аб`ем знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 16,1% у параўнанні са студзенем—жніўнем 2009 года і склаў 35 млрд. 796,4 млн. долараў. За названы перыяд экспарт павялічыўся на 17,6% да 15 млрд. 391,4 млн. долараў, імпарт — на 15% да 20 млрд. 405 млн.

Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 3 млрд. 911,3 млн. долараў (за студзень—жнівень 2009 года — мінус 5 млрд. 676 млн.). Экспарт вырас на 47,8% да 8 млрд. 366,5 млн. долараў, імпарт — на 8,3% да 12 млрд. 277,8 млн. Аб`ём знешняга гандлю склаў 20 млрд. 644,3 млн. долараў (на 21,5% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з РФ склала 4 млрд. 833,4 млн. долараў (за студзень—жнівень 2009 года — мінус 6 млрд. 328,2 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 17,1% да 16 млрд. 993,6 млн. долараў. Экспарт вырас на 48,7% (да 6 млрд. 80,1 млн.), імпарт — на 4,8% (да 10 млрд. 913,5 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам павялічыўся на 97,8% да 498,7 млн. долараў. Экспарт вырас на 54,5% да 316,6 млн., імпарт — у 3,8 разу да 182,1 млн. Станоўчае сальда ў гандлі з гэтай краінай склала 134,5 млн. долараў (за студзень—жнівень 2009 года — 157,6 млн. са знакам плюс).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 9,5% і склаў 15 млрд. 152,1 млн. долараў. Экспарт знізіўся на 5,5% да 7 млрд. 24,9 млн., імпарт павялічыўся на 26,8% да 8 млрд. 127,2 млн. Адмоўнае сальда склала 1 млрд. 102,3 млн. долараў (за аналагічны леташні перыяд — 1 млрд. 24,8 млн. долараў са знакам плюс).

Марына Носава, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?