Дарагія заўзятары! Нацыянальная зборная па баскетболе кажа вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае нас на чэшскіх трыбунах, у экранаў тэлевізараў у Беларусі і ля манітораў камп'ютараў па ўсёй планеце. Вашы паведамленні і словы падтрымкі надаюць нам сіл, каб выходзіць на пляцоўку і змагацца да апошняй секунды матчу.

Мы чытаем ўсе паведамленні, якія вы адрасуеце нам ў сацыяльных сетках і інтэрнэт-форумах - і разумеем, што з намі ўся Беларусь! Вялікі дзякуй за веру ў нас. Вы не ўяўляеце, як выдатна ведаць і адчуваць, што вы ўцякаеце з працы, кідаеце справы, каб паглядзець нашы матчы і перадаць зборнай станоўчыя эмоцыі сваіх сэрцаў!

Нам застаецца правесці на турніры ўсяго адну сустрэчу. І, паверце, мы пастараемся выкласціся ў ёй да апошняга. Таму што ведаем: за намі ўся краіна!

Яшчэ раз вялікі дзякуй усім аматарам баскетбола, які хвалюецца за нас!

Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Анастасія Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава.

***

Нагадаем, што сёння, 3 кастрычніка, у матчы за 3-е месца зборная Беларусі згуляе з камандай Іспаніі. Пачатак а 18:30.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?