Па выніку на вечар нядзелі у кампаніі Віталя Рымашэўскага за 4 дні сабрана 12 170 подпісаў. Асноўную колькасць (каля 10 тысяч) подпісаў далі рэгіёны: Бабруйск (радзіма кандыдата) — больш за 2,5 тысячы подпісаў, Берасце — больш за 1 тысячу, Гомель, Віцебск, Калінкавічы (па 600 — 800 подпісаў).

Агулам збор ідзе больш як у 70 гарадох. Людзі ахвотна падпісваюцца за хрысціянскага дэмакрата і «маладога, новага».

«Учора мы сабралі без малога 4000 подпісаў, — кажа Павал Севярынец, кіраўнік штабу кандыдата. — Выйшлі на планавы штодзённы збор і цяпер упэўненыя, што збярэм каля 110 тысяч подпісаў.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?