Двухпавярховы пасажырскі аўтобус загарэўся 3 кастрычніка каля вёскі Дабрынь Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Ахвяраў няма.
Пра гэта паведаміў
Аўтобус ехаў па міжнародным маршруце Хмяльніцкі — Магілёў, у ім знаходзіліся 68 чалавек.
Пасля узгарання аўтобуса ўсе пасажыры пакінулі салон самастойна, ніхто з іх не пацярпеў, па дапамогу да медыкаў не звярталіся. Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, лакалізавалі агонь.
Усе пасажыры былі дастаўленыя дадатковым транспартам у Магілёў.
Прычынай узгарання аўтобуса стала кароткае замыканне электраправодкі,
у выніку чаго агонь знішчыў салон пасажырскага транспарту. Вядома, што аўтобус маркі «Vanhool» 1996 года выпуску належаў індывідуальнаму прадпрымальніку з Гомеля.