Пакуль для краіны складана рэалізаваць абвешчанае падвышэнне заработнай платы. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец у савеце рэспублікі.

Нагадаем, што з 1 лістапада да 118 тыс. рублёў (на 31%) павялічваецца тарыфная стаўка першага разраду. Таксама 1 лістапада павялічваецца мінімальны заробак. На лістапад-снежань ён вызначаны ў памеры 400 тысяч рублёў, гадзінны мінімальны — 2360 рублёў. Такім чынам, мінімальны заробак павялічыцца на 54,7%, гадзінны мінімальны заробак — на 54,2%.

Харкавец адзначыў, што ў 2009 годзе мінімальны заробак не паднімаўся. А напярэдадні 2010 года ўрад вымушаны быў яго скараціць.

Што да наступнага года, то, па словах міністра фінансаў, каласальна складанай задачай будзе ўтрымаць гэты заробак. На наступны год бюджэт разлічаны на тое, каб захаваць заробак, якога дасягнулі на канец гэтага года, адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?