Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў прадоўжыў да 3 лістапада тэрмін правядзення праверкі па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна. Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Калініна, на сёння выканана толькі частка прызначанай комплекснай экспертызы цела загінулага.

Паводле яе слоў, чакаецца, што ў хуткім часе да расследавання прычын гібелі Алега Бябеніна падключацца эксперты-крыміналісты АБСЕ.

Паводле звестак БелаПАН,

гэта будуць патолагаанатам і крыміналіст з Нарвегіі і Швецыі. Іх прыезд чакаецца 25–26 кастрычніка.

Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці каля 19.00 3 верасня. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самазабойства Алега Бябеніна.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта «Хартыя’97» (charter97.org). У яго засталіся жонка і два сыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?