Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

Анатоль Лаўнічук адзначыў, што сёння ў Мінгарвыканкаме адбылося пасяджэнне рабочай групы, на якім разглядалася пытанне аб пачатку ацяпляльнага перыяду ў жылым фондзе сталіцы. Рашэнне аб старце ацяпляльнай кампаніі не прынята.

«Заўтра, 6 кастрычніка, ацяпленне ў дамах не ўключым. Будзем глядзець па надвор’і ў чацвер — гэта апошні дзень, калі можна прыняць рашэнне аб пуску цяпла ў дамы мінчан»,
 — сказаў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама.

Цяпло падаецца ў дамы паэтапна. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, так як пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта пойдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

Анатоль Лаўнічук адзначыў, што ў гэтым годзе ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і бальніцах Мінска было ўключана на тыдзень раней, чым у мінулым годзе, — 1 кастрычніка (у 2009-м — 5 кастрычніка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?