У Польшчы ў шпіталі трапіла некалькі чалавек, што атруціліся легальным аналагам амфетаміну.
Захварэлі чацвёра 17-гадовых падлеткаў, 12-гадовы хлопчык, а таксама дзяўчынка 8-мі гадоў, якім у краме прадалі легальны наркотык. Прычынай стала рэчыва пад назвай «Тайфун».

У ноч з пятніцы на суботу быў зарэгістраваны першы смяртэльны выпадак — 20-гадовы хлопец. Пасля таго, як хлопец ужыў наркотык, ён паведаміў, што адчувае слабасць і жар. Дактары не змаглі яго ўратаваць.

Польскія дактары паднялі шум: гэты легальны прэпарат уздзейнічае на арганізм гэтак сама, як і «сапраўдныя» наркотыкі, але яго прадавалі абсалютна легальна.

Спатрэбілася ўмяшанне прэм’ер-міністра Дональда Туска, які ў вельмі рэзкай форме выказаўся наконт легальнасці «Тайфуна» і іншых сходных рэчываў.
У выніку за выходныя ў Польшчы зачынена больш за тысячу (!) крамаў, што гандлявалі падобнымі прэпаратамі.

Сярод асартыменту прысутнічалі «энергетычныя», «эйфарычныя» і «псіхадэлічныя» рэчывы, а таксама аксесуары для іх выкарыстання.

У Беларусі так званыя «легальныя наркотыкі» забараняюцца па меры іх выяўлення.
Некалькі разоў у год выходзіць новы, дапоўнены спіс забароненага.

Але

хцівыя прадаўцы ўвесь час знаходзяць выйсце — ствараюць новыя сумесі, якія не ўтрымліваюць нейкага зазначанага ў новым спісе інгрэдыенту, і працягваюць ім гандляваць. Як чым? Як «сумессю для палення» ці як «соллю для ваннаў».

Існуе і шэраг сайтаў, на якіх можна набыць «соль», прычым яе кампаненты, насамрэч, будуць пакуль што легальнымі ў Рэспубліцы Беларусь. Назва «солі для ваннаў» прыйшла да нас з Англіі, дзе падобныя парашкі таксама маюць шырокае хаджэнне.

Анатацыя да такой «солі» паведамляе, што аднаго граму хапае на 7–8 чалавек і што гэтую соль нельга ўжываць унутрывенна.

На сайтах, дарэчы, з’яўляюцца папярэджанні, што ўказаныя рэчывы могуць аказацца небяспечнымі. Сітуацыя тая самая, што і ў Польшчы: калі забараніць адзін прэпарат, дзялкі адразу ж ствараюць іншы з трошкі змененай назвай.

Намеснік начальніка Упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч кажа:

«Наконт „сумесяў для палення“, „соляў для ваннаў“ і „падкормкі раслінаў“ я вам скажу так: толькі за гэты год мы ўнеслі 48 прэпаратаў у спіс забароненых на тэрыторыі Беларусі. Аднак, калі мы першы раз уносілі папраўкі ў заканадаўства, мы думалі, што назаўжды развітаемся з „легальнымі прэпаратамі“ — тады мы налічылі 20 штук. Але ўжо праз тры месяцы мы даведаліся, што з’явіліся новыя прэпараты
. Пасля новай забароны, узніклі новыя наркотыкі. Насамрэч, ва ўсім свеце няма магчымасці разам забараніць усё гэта, але мы імкнёмся не адставаць і адсочваць кожны новы прэпарат».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?