Запазычанасць насельніцтва за карыстанне жыллёва-камунальнымі паслугамі складае 33,3 млрд. рублёў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення юрыдычнай працы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Качан 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«З агульнай колькасці неплацельшчыкаў, напэўна, самая малазабяспечаная частка насельніцтва — пенсіянеры — складае крыху больш за 3%», — сказала яна.

«Сёння насельніцтва аплачвае толькі прыблізна 30% таго кошту за газ, электраэнергію, якім мы разлічваемся з той жа Расіяй», — адзначыла Качан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?