Шматфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» пачаў продаж білетных праграм у VІР-ложах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар комплексу Мікалай Ананьеў.

«Продаж VІР-лож — адна з паслуг „Мінск-Арэны“. Паколькі „Мінск-Арэна“ з’яўляецца дамашняй пляцоўкай для хакейнай каманды „Дынама“, то ёсць варыянты выкупу ложаў толькі на матчы хакейнага календара або на ўвесь сезон гульняў. Таксама можна выкупіць ложы на канцэрт. Разнастайнасць паслуг дае магчымасць кіраўніцтву працоўных калектываў рабіць такія падарункі для сваіх работнікаў», — расказаў Мікалай Ананьеў.

Так, VІР-ложы на хакейныя матчы выкупіў для сваіх супрацоўнікаў адзін з банкаў, на год на ўсе мерапрыемствы — ААТ «Крыніца». Паступіла прапанова ад буйной кампаніі выкупіць ложы для ветэранаў спорту. Яшчэ некалькі прапаноў у стадыі разгляду.

Гаворачы аб кошце паслугі, субяседнік адзначыў,

што на год на ўсе мерапрыемствы білетная праграма ў VІР-ложы будзе каштаваць у сярэднім Br100 млн з ПДВ у залежнасці ад колькасці месцаў (ад 15 да 30).

У распараджэнні культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» каля 50 VІР-ложаў. Кожная з іх уяўляе сабой утульнае ізаляванае памяшканне, у якім прадугледжана ўсё для адпачынку. Да паслуг наведвальнікаў — гардэроб, міні-кухня, абедзенны стол, барная стойка, асобны санвузел, ВК-тэлевізар, напіткі, лёгкія закускі, гарачыя стравы. Персанальны адміністратар-кантралёр акажа дапамогу ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў. Білетную праграму ў VІР-ложу можна набыць на разавае мерапрыемства, 6 або 12 месяцаў, уключаючы ўсе мерапрыемствы, а таксама ўвесь сезон гульняў хакейнага клуба «Дынама-Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?