Паводле зьвестак ЦВК, адзіны кандыдат ад Дэмакратычных сілаў здаў 198 798 подпісаў. У штабе Мілінкевіча называюць лічбу 206 тысячаў. За Аляксандра Казуліна, лідэра сацыял-дэмакратаў з Грамады, здадзена 158 014 подпісаў.

У абодвух прэтэндэнтаў на першым месцы па колькасьці здадзеных подпісаў - Менск. У Мілінкевіча тут сабрана 61 000, у Казуліна - 55 000.

Сярод абласьцей Мілінкевіч сабраў меней за Казуліна толькі на Магілёўшчыне - 22 тысячы супраць 24 тыс. "казулінскіх". (Кіраўніком абласнога штабу Мілінкевіча на Магілёўшчыне быў Уладзімер Шанцаў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.) У астатніх рэгіёнах Мілінкевіч набраў болей: на Берасьцейшчыне - 24 на 21 тысячу (на чале штабу Юры Губарэвіч, БНФ), у Віцебскай - 28 на 21 (Хрыстафор Жаляпаў, БНФ), у Гомельскай - 24,5 на 7 (Уладзімер Кацора, АГП), у Гарадзенскай - 28 на 16 (Анатоль Хацько, былая Партыя працы), у Менскай - 19,6 (кіраўнік штабу Пётра Голасаў з АГП) на 15.

Найбольш подпісаў А.Мілінкевічу далі наступныя гарады й раёны:

Горадня - 13 100

Гомель - 12 649

Віцебск - 12 291

Магілёў - 11 761

Берасьце - 9 249

Ворша - 6 474

Бабруйск - 5 151

Ліда - 4 650

Полацак-Наваполацак - 4 234

Бяроза-Белаазёрск - 3 331 (зь іх Белаазерск - 2 054)

Барысаў - 3 365

Баранавічы - 3 050

Салігорск - 2 770

Жодзіна - 2 730

Слонім 2 416

Пухавіцкі раён (разам з Мар'інай Горкай) - 2 247

Сьветлагорск - 2 234

Жлобін - 2 005

Ваўкавыск - 1 975

Маладэчна - 1 960

Пінск - 1 832

Мазыр - 1 627

Рэчыца - 1 479

Рагачоў - 1 401

Асіповічы - 1 351

Глыбокае - 1 201

Верхнядзьвінск - 1 178

Драгічын - 1 029

Шчучын - 1 028

Вялейка - 950

Чавусы - 801

Горкі - 787

Зьміцер Дрыгайла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?