Напярэдадні кітайска-еўрапейскага саміта, што адчыняецца сёньня ў Брусэлі, ЕС заклікаў Кітай павысіць абменны курс юаня ў адносінах да еўра.

Старшыня Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер, старшыня Еўрапейскага цэнтрабанка Жан Клод Трышэ ды еўракамісар па эканамічных пытаннях Олі Рэн размаўлялі пра гэта з прэм’ерам Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао. З чэрвеня курс еўра да кітайскай валюты вырас на 9,4%, што ёсць моцным ударам па экспарцёрах еўразоны. Нязгода Кітаю прымушае кіраўнікоў зоны адзінай еўрапейскай валюты казаць аб «вайне абменных курсаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?