У Мінску падчас аперацыі «Арсенал», якая праводзілася з 27 верасня па 1 кастрычніка, з незаконнага абароту было канфіскавана 70 адзінак зброі і 48 боепрыпасаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

За незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі да адказнасці прыцягнуты 21 чалавек. Распачатыя тры крымінальныя справы.

Добраахвотна грамадзяне здалі 136 адзінак зброі (наразной, гладкаствольнай газавай), з якіх 29 не былі зарэгістраваныя, а таксама 1.619 адзінак боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?