Дзвінск. На Дзвіне рачныя разбойнікі напалі ўночы на ганкі (плыты). Паміж разбойнікамі і асначамі (плытнікамі) пачалася бойка. Аднаго з асначоў ударылі вяслом і ён памёр на месцы.

«НН». № 38. 1910.

У кандыдатаў проста не модна выглядаць інтэлігентнымі, разумнымі, забяспечанымі людзьмі. Вольна ці міжвольна яны капіююць стыль Лукашэнкі — папулісцкую трасянку пад лозунгам «Мы універсіцетаў не канчалі». Адзін кандыдат дэманструе фотку: «Я з сям’ёй на фоне роднага дома». «Родным домам» называецца стандартны шэры дзевяціпавярховік. Верагодна, «родны дом» кандыдата — гэта клятуха дзе-небудзь на сёмым паверсе, пятае вакно справа, паміж смеццеправодам і зламаным ліфтам. У што будзе ператвараць родную краіну палітык з такімі ўяўленнямі пра «родны дом»?

«НН». № 41. 2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0