Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі, у яго сёння адбудуцца рабочыя сустрэчы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэзідэнцкай прэса-службы Павал Лёгкі.

2 кастрычніка А.Лукашэнка нечакана накіраваўся з рабочым візытам у Турцыю. У выходныя адбылася сустрэча з турэцкім прэм’ер-міністрам Рэджэпам Эрдаганам. Паводле афіцыйных крыніцаў, «абмяркоўвалася пытанне стварэння зборачных прадпрыемстваў беларускіх аўта- і трактаравытворцаў. Пэўныя перспектывы акрэсленыя ў супрацоўніцтве ў лёгкай прамысловасці».

Сустрэча з прэзідэнтам Абдулой Гюлем адбылася ў фармаце рабочай вячэры. Таксама А.Лукашэнка сустрэўся з Канстанцінопальскім патрыярхам Варфаламеем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?