Сябры Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» падалі больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.
Аднак на гэтым удзел ініцыятыўнай групы ў пікетах і зборы подпісаў не будзе скончаны.