Жастачайшая аднасерыйная драма, паэма-кіч.

Алесь Мара — мастак, які не цураецца і паэзіі.

    Палюбіла мальца з лёту,
    Аказаўся не манах.
    Я купіла яму боты,
    А ўся сіла ў штанах.

На пні высеклі лес.
Нехта ў краму залез…
Бульбу вынішчыў
жук-каларада.
Ах, любоў-злыбяда,
Што трава лебяда,
Прарастае,
дзе нада й ня нада.

Гэта вам не раманс,
Не лірычны санет.
Жастачайша прашу
не ліць слёзы.
Гераіня мая… Каця, Каценька,
Кэт.
Дзева-кветка
Ды каб не марозы.

Апішу вам як след
Краявід і партрэт.
Луг… Дзярэўня…
У шкодзе скаціна…
І на гэтакім тле
Кожны Кэт пазнае.
Дзеўка — супер.
З музея карціна.

    На сцяне забіты цвік.
    Апішу не толькі лік.

Твар, што поўня.
І пазуха поўна цыцок.
А клубы!
Не налезуць калготкі.
І хадзіла на шпільках
за хлеў —
цок-цок-цок.
У спаднічцы задужа кароткай.

Ганарліва была.
Сабе знала цану.
Паспрабуй зацугляць
яе гордую.
За Кэт біліся мальцы,
што у тую вайну,
І хадзілі з расквашанай
мордаю.

Бралі ў рукі калы
І ламалі платы.
Ні за што магла кроў
тут праліцца.
Падлічыла свае маладыя гады.
Жыць адной болей мне не гадзіцца…

Вось аднойчы, калі ішлі
дзеўкі з кіно,
Вечар летні…
Без ліўня і грому.
На яе палажыў паранёк
глаз даўно:
— Разрашыце праводзіць дадому.

Не ўпіралася Каця
Хлапец — Жан Рэно.
Закруціў галаву…
Згубіў памяць.
Вось такое, браточкі,
Было тут кіно.
— Мы абое іспользуем
шанец.

У абдымках ішлі.
Громка пеў салавей.
«Крэк» разносілі жабы
з балота.
Ах, ты птах, наш спакуснік…
Маўчы, не дурэй.
Прыпыніліся неяк
ля плота.

    Я не дзеўка, гламазда,
    Глянь не з нізу, з боку.
    На каленях не язда,
    Храп табе па воку!

Ну, вядома,
які быў у мальца намер
Сваю ведаў ён добра
работу.
Устаў дыбам ягоны
разбуджаны звер.
Ціснуў моцна ён
Кацю да плоту.

Парань шустры, няўмольны
абы-куды лез.
Лыткі ліжа пякучка крапіва.
І адмовіць яму не магла
наадрэз…
А пасля захацелася піва.

Патаптаў паранёк
яе чэсць і траву.
А ў кішэні —
памятая «Прыма».
Задурыў ён Кацюшы
наскрозь галаву.
Закурыўшы, спытаў
яе імя.

І гулялі… у коні
ажно давідна.
Усё бачылі людзі
з дзярэўні.
Паранёк насладзіўся
Кацюшай да дна
Запяялі гарластыя пеўні.

Пакляліся яны
на ўсю жысць разам быць.
Не парушыць,
не здрадзіць любові
Сэрца ў Каці трымціць,
Мальца ўжо не спыніць.
Выганяюць на пасту каровы.

Ды нядоўга была
ў іх гэта любоў.
Пайшлі чуткі —
ён ходзіць з другою.
Ўзбунтавалася ў дзеўкі
гарачая кроў.
І не ведае Каця спакою.

У душы люты гнеў…
Не суняць ураган.
Жыць на свеце
ўжо дзеўцы ня можна.
На гарышчы знайшла
дзеда Шведа наган,
І на рэчку пайшла йна
праз пожню.

    Не гані на мяне хвалю,
    Не гані сваю"валну».
    Калі ты мяне не хваліш,
    Я сама цябе нагну.

Сонца колам агністым
каціла за лес.
І каровы цягнулісь дахаты.
Быў у Каці яшчэ

закапаны абрэз.
Наступае час «ікс…»,
час расплаты.

Рассцілаўся над рэчкай,
як вэлюм, туман.
Каця йшла напрасткі
па наводцы.
І сціскала ў руках
свой абрэз і наган.
Яны, падлы,
каталіся ў лодцы.

І ад Каці была
лодка метраў за сто.
Па вадзе вёслы плёскалі
рэдка.
Па стральбе Каця мела
значок «ГТО».
І пацэліць магла дужа метка. Каці, Кэт усё роўна…
Ішла напралом.
І як гром
адгукнуўся лес рэхам.
І схавала абрэз свой пад пнём,
пад карчом
Ды спакойна пайшла дамоў
пехам.

Ляглі рыбкі на дно…
Бяда з горам — адно.
Вёслы крылы свае апусцілі
За туманам густым не відно…
Не відно.
Птушкі пелі сваё
Цілі-цілі.

І чыя ў тым віна,
што зрабілася там.
У дзярэўні абы-што казалі.
А назаўтра Кацюша

здалася мянтам.
Белы ручкі
ў «браслет» закавалі.

Галасілі ўсе скрозь,
вылі ў лесе ваўкі.
Поўня ў рэчцы,
як дзева купалася.
І паставілі крыж
каля самай ракі,
Дзе жыццё, маладосць
абарвалася.

Пасадзілі красуню
на дзесяць гадоў.
Дом казённы.
Жалезныя краты.
Па амністыі хутка вярнулась
дамоў
З сваім сынам да роднае
хаты.

На магіле парнішкі
пасаджаны дуб.
І кусцілася побач
маліна.
Доля, долечка злая…

Ты міл быў і люб.
А дзе здрада, там кроў і
«масліна».

На магілу вадзіла
свайго пацана.
Свайго сына…
А зваць яго
Пеця.
За ізмену, сыночак,
такая цана.
Я была за той стрэл
у атвеце.

І сляза налівалася
ў карых вачах.
— Тут пад крыжам ляжыць ён,
твой бацька.
Ой, хадзем.
Пакажу там, за пнём
у карчах
Закапана жалезная цацка.

Як падрос малы Пеця,
узяў той абрэз
І хадзіў па дзярэўні
без страху.
Першым быў на сяле…
Першы ў бойку ён лез.
Біў у грудзі з размаху,
што ў бляху.

    Дай мне грошы, мой харошы,
    Не скупіся, дзядзя Сэм,
    На абутак, на «калёсы»
    І на членства ў БэРэСэМ

Гэткі быў, такі рос,
па жыцці дулі трос.
Зрываў вецер пялёсткі каліны.
Ганяў шайбу зімой.
Летам, восенню — крос
Разбіваў галавою цагліны.

Ганарылася маці
сыночкам сваім.
Плечы — печ,
што ў «вусатага» лапа.
А ў дзярэўні БэТэ.
У кішэні ТэТэ
Стаў байцом ён крутога АМАПа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?