У сераду ў Стакгольме былі названы імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2010 года ў галіне хіміі. Імі сталі амерыканцы Рычард Хек і Ёй-ічы Негішы, а таксама японец Акіра Сузукі «за распрацоўку новых больш эфектыўных шляхоў злучэння атамаў вуглярода для сінтэзу складаных малекул, якія могуць зрабіць лепшым наша штодзённае жыццё».

У чацвер, а 14-й паводле беларускага часу будзе абвешчана імя лаўрэата прэміі па літаратуры, у пятніцу, а 12-й стане вядома імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру, а завершыцца Нобелеўскі тыдзень-2010 у панядзелак: у гэты дзень у будзе абвешчана імя пераможцы ў раздзеле «эканоміка».

Нагадаем, што летась нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала нямецкая пісьменніца Герта Мюллер, а прэмію міру - Барак Абама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?