Экспедыцыя лінгвістаў знайшла ў індыйскім штаце Аруначал-Прадэш носьбітаў раней не вядомай мовы, якая мае супольныя карані з кітайскай, бірманскай і тыбецкай.

Мова называецца кора, і на ёй размаўляюць прыблізна 800 чалавек. Мэтай экспедыцыі было вывучэнне малавядомых моваў міджы і ака, але выпадкова навукоўцы знайшлі яшчэ адну мову, якая адрознівалася ад мясцовых «як англійская ад японскай». Нажаль, сярод носьбітаў кора ўсяго некалькі чалавек маладзейшых за 20 год — такім чынам існуе пагроза знікнення мовы ў найбліжэйшы час.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?