Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Мілінкевіч зьехаў, а Пуцін сыходзіць

Гаспадар Крамля наеўся ўлады. У Беларусі яе ўсім мала.

Апошнім часам былому адзінаму кандыдату даюць дыхту з усіх бакоў. Вось і незалежныя сацыёлягі ўлілі лыжку дзёгцю. Паведамілі, што за паўгода ягоны рэйтынг зьехаў напалову: з 20,4% да 11,6%. На сёньня паказчык, мабыць, яшчэ болей сьціплы.

Зрэшты, зьдзіўляе ня гэта. Расчараваньне наіўных шараговых дэмакратаў зразумелае. Цяжка зразумець іншае: працяг заклінаньняў пра непазьбежнасьць хуткай мірнай рэвалюцыі. Падаецца, усё ж бліжэйшы да ісьціны палітоляг Аляксандар Рар, сьцвярджаючы: сцэнар каляровых рэвалюцыяў, "што яшчэ год-два таму разглядаўся Эўропай як нейкі шанец дзеля дэмакратызацыі краінаў былога СССР, зараз сябе ўжо вычарпаў".

Асэнсаваньня ж той новай рэальнасьці, у якой апынуліся апанэнты ўлады пасьля сакавіка, у іхнім асяродзьдзі амаль што няма. Затое Мілінкевічу даюць высьпяткаў зь нейкай садысцкай апантанасьцю. Галоўны рэдактар "Беларускіх навінаў" Кірыла Пазьняк задаецца рытарычным пытаньнем: нашто ў апазыцыйным лягэры так скубуцца за саколку лідэра? Бо сапраўды: каму ні дай, да выбараў 2011 году зашмальцуюць дарэшты...

А вось Пуцін, на думку маскоўскага публіцыста Леаніда Радзіхоўскага, апошнім часам клопат пра выбары выкінуў з галавы. "Адвязаўся" настолькі, што дазволіў сабе нават фрывольна павіншаваць ізраільскага калегу са згвалтаваньнем дзесяці кабетаў.

Паводле вэрсіі Радзіхоўскага, гаспадар Крамля разьняволіўся з тае прычыны, што цьвёрда вырашыў для сябе: сыходжу!

Беларускія назіральнікі падстаў для аналягічнай вэрсіі пакуль што ня могуць разгледзець і ў мікраскоп. Ва ўсякім разе, віншаваньні замежным калегам з рэзыдэнцыі на Карла Маркса, 38 ідуць выключна пратакольныя. Ды і ўвогуле там жартаваць ня любяць.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць